Меню раздела

    Горячие новости

    14.09.2020
    «Салют пионерскому пополнению».

    подробнее...

    14.09.2020
    План мерапрыемстваў да Тыдня бяспекі дарожнага руху

    подробнее...

    14.09.2020
    Отчёт по тематической Неделе "Искусство жить!"

    подробнее...

    12.09.2020
    Фотоотчёт по Неделе спорта и здоровья

    подробнее...

    08.09.2020
    Всемирный день предотвращения самоубийств

    подробнее...

    Галоуная : Школьны музей

    Школьны музей

    З гісторыі стварэння музея

    —   Гісторыка-краязнаўчы   музей Крывошынскай сярэдняй школы адчыніў свае дзверы ў лютым 1965 года. Вялікую дапамогу яму аказваў Баранавіцкі дзяржаўны краязнаўчы музей. Асноўныя экспазіцыі былі сфарміраваны падчас кіраўніцтва музеем яго першага кіраўніка — Чаранкевіча Леаніда Вікенцьевіча. —У экспазіцыі музея тры раздзелы:

    —1.Першыя старонкі гісторыі вёскі Крывошын;

    2.Баявая слава беларускага народа; —

    3.Мінулае і сучаснасць нашага краю. —

    Усяго 1077 экспанатаў, 221 экспанат асноўнага фонду.

    Першыя старонкі гісторыі вёскі Крывошын

    —     Раздзел расказвае аб паўстанні К.Каліноўскага 1863-1864 гадоў. Менавіта ў гэты час каля вёскі быў разбіты атрад паўстанцаў Міладоўскага. Сведка тых часоў – гарматнае ядро. Раздзел таксама паказвае падзеі Першай сусветнай вайны, знаёмячы нас з землякамі, удзельнікамі вайны, сярод іх - поўны кавалер ордэна Георгія Пераможцы Фармага Варфаламей Осіпавіч. Раздзел таксама знаёміць з падзеямі Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, якія адбываліся на нашай тэрыторыі, расказвае  аб польскай акупацыі. —

    Першы раздзел музея

                  

    Баявая слава беларускага народа

    —     Раздзел знаёміць нас з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, яе ўдзельнікамі. Тут прадстаўлены рэшткі зброі тых часоў, звесткі аб партызанскіх злучэннях нашага краю. Раздзел знаёміць з нашым земляком — Героем Савецкага Саюза генерал-маёрам Гаўрылам Станіслававічам Здановічам, форма якога захоўваецца ў музеі. Экспанаты раздзела расказваюць нам аб першых баях на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна. У раздзеле таксама экспануюцца пісьмы салдат, успаміны ветэранаў вайны.

     

    Мінулае і сучаснае нашага краю

        Апошні раздел музея прысвечаны далёкаму мінуламу і сучаснаму нашай вёскі. Тут паказаны каменныя сякеры бронзавага веку, што былі знойдзены на тэрыторыі Крывошынскага сельскага савета, расказваецца аб помніку архітэктуры 17 ст.— Свята Пакроўскай царкве, аб гісторыі школы. Выстаўлены ўзнагароды нашых землякоў. Віднае месца займае экспазіцыя, якая прысвечана подзвігу нашага земляка Сяргея Рычардавіча Свянтэцкага. У раздзеле сабрана перапіска ветэранаў вайны, іх падарункі.

     

    Краязнаўчы гурток “Спадчына"

      На базе музея працуе краязнаўчы гурток “Спадчына”. Экскурсаводы і вучні, якія наведваюць гурток, часта становяцца прызёрамі раённых краязнаўчых і турыстычных мерапрыемстваў.

      Музей кожны год наведваюць каля 700 гасцей. Неаднойчы аб ім расказвалі сродкі масавай інфармацыі.

                                        

     



    Выбор языка

    РусскийБеларускiEnglish

    Новости министерства образования

    09.09.20
    Белорусская республиканская пионерская организация отмечает в сентябре 30-летний юбилей
    Первым значимым мероприятием в праздновании 30-летия стал II Республиканский форум лидеров БРПО “Пионерские инновации 3.0”

    Подробнее...

    08.09.20
    Учреждения дополнительного образования детей и молодежи ежегодно открывают свои двери для учащихся из всех регионов страны
    #странадлядетства
    Республика Беларусь одна из немногих стран на постсоветском пространстве  смогла сохранить систему дополнительного образования детей и молодежи

    Подробнее...

    07.09.20
    Неделя спорта и здоровья
    С 7 по 12 сентября 2020 года в Республике Беларусь пройдет республиканское спортивно-комплексное мероприятие ”Неделя спорта и здоровья“

    Подробнее...

    04.09.20
    Республиканская неделя дополнительного образования детей и молодежи стартует 7 сентября
    В программе недели запланированы мастер-классы, экскурсии, презентации, конференции, вебинары, интерактивные викторины, дни открытых дверей и др.

    Подробнее...

    Счетчик посещений

    Хостинг
    adm.edu.by
    Базовый шаблон v. 1.3
    Адрас: Ляхавіцкі раён, в. Крывошын, вул. Здановіча16
    Тэлефон: 80163351338
    Электронная пошта:krivoshin@lyahovichi.edu.by