Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Крывошынская сярэдняя школа імя Г.С. Здановіча" Ляхавіцкага раёна
New БЯСПЕКА New Школа Активного Гражданина Green schools New New New New New New New New New New New New

Меню раздела

    Горячие новости

    27.04.2024
    Декада общественно-патриотических дел «Чернобыль. Сохраняя память...»

    подробнее...

    25.04.2024
    ШАГ 25 апреля 2024 года

    подробнее...

    17.04.2024
    Концерт патриотической песни "Дни войны"

    подробнее...

    16.04.2024
    Экскурсия на 61-ю авиационную базу в/ч 84504

    подробнее...

    12.04.2024
    Единый урок, посвященный Международному дню полета человека в космос.

    подробнее...

    Main page : БЯСПЕКА : New

    New

      Наступіла пара, калі з кожным днём цемны час сутак павялічваецца, рана цямнее і позна світае. Не за гарамі той час, калі дзеці будуць ісці ў школу, а на двары цёмна, як ноччу. Школьнік у цемры становіцца зусім незаўважным. Вельмі добра, калі бацькі могуць суправаджаць сваё дзіця да школьнага ганка. Але не ўсім так пашанцавала! Што ж рабіць у такой сітуацыі, чым і як засцерагчы сваё дзіця, пакуль яно дойдзе да школы? Ды і не толькі да школы! Падлеткі любяць прагуляцца ўвечары па вуліцы, камусьці трэба вяртацца з гурткоў, секцый, ад рэпетытараў. Яны рызыкуюць трапіць пад машыну не менш!


      Выхад ёсць! І ён знаемы: ФЛІКЕР!


        Флікер (святлоадбівальнік) на вопратцы - на сённяшні дзень рэальны спосаб зберагчы дзіця ад траўмы на неасветленай дарозе. Прынцып дзеяння яго заснаваны на тым, што святло, трапляючы на рабрыстую паверхню з адмысловага пластыка, канцэнтруецца і адлюстроўваецца ў выглядзе вузкага пучка. Калі фары аўтамабіля "выхопліваюць" хай нават маленькі святлоадбівальнік, вадзіцель здалёк бачыць яркую светлавую кропку. Таму шансы, што пешаход, або веласіпедыст будуць заўважаны, павялічваюцца ў шмат разоў.

       Напрыклад, калі ў машыны ўключана блізкае святло, то звычайнага пешахода вадзіцель ўбачыць з адлегласці 25-40 метраў. А выкарыстанне флікера павялічвае гэтую лічбу да 130-240 метраў!

      Маленькая падвеска на шнурку ці значок на шпільцы замацоўваюцца на вопратцы, налепкі - на ровары, самакаце, заплечніку, сумцы. На першы погляд флікер (такую назву прыдумалі расійскія вытворцы святловяртальнікаў - кампанія "Сучасныя сістэмы і сеткі-XXI стагоддзе") выглядае як цацка. Але яго выкарыстанне, па меркаванні экспертаў па бяспецы дарожнага руху, знізіць дзіцячы траўматызм на дарозе ў шэсць з паловай разоў!

        У скандынаўскіх краінах (дзе, як і ў нас, зімой позна світае і рана цямнее) не толькі дзеці, але і дарослыя абавязаны насіць на вопратцы святловяртальнікі ў цёмны час сутак, прычым усюды, у тым ліку і на асветленых вуліцах. Фіны, напрыклад, высветлілі, што палова ўсіх траўмаў на дарозе адбываецца ў цемры або ў прыцемках, таму святловяртальнікі трэба насіць і пры пераходзе вуліцы, і пры руху па дарозе.

      Чым больш флікераў, тым лепш. У межах горада ДАІ рэкамендуе пешаходам абазначыць сябе святлоадбіўнымі элементамі на левай і правай руках, падвесіць па адным флікеры на рамень і ззаду на заплечнік. Такім чынам, самы аптымальны варыянт, калі на пешаходзе знаходзіцца 4 флікеры.

      Вытворцы адзення, асабліва, дзіцячага, пачалі актыўна выкарыстоўваць нашыўкі з святлоадбівальнымі тканінамі. На жаль, святловяртальнікі нашыты далёка не на ўсіх вырабах, а, акрамя таго, для патанення ў вытворчасці адзення ўжываюць святлоадбівальны матэрыял сашклошарыкамі, эфектыўнасць якога ніжэй. Напрыклад, у дождж гэтыя палоскі на куртцы або штанах перастаюць быць прыкметнымі, ды і адлегласць, на якім яны "працуюць", менш, чым у флікераў. 

        Якія флікеры самыя лепшыя? Купляйце флікеры толькі белага або лімоннага колеру. Менавіта яны маюць найбольш аптымальнае святло-вяртанне для таго, каб пешаход быў прыкметны ў цемны час сутак. Дарэчы, аранжавыя зайчыкі, зяленыя вавёрачкі, вогненна-чырвоныя сэрцы складана назваць флікерамі. Хутчэй за ўсе - гэта яркія сувеніры, якія так любяць маленькія дзеці і жанчыны, чые жаночыя сумачкі пастаянна ўпрыгожваюць падобныя цацкі.

         Але спадзявацца толькі на флікеры таксама не варта. Гэта ўсяго адзін са спосабаў пасіўнай абароны пешаходаў. Неабходна памятаць і аб іншых метадах рашэння праблемы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму - пра выхаванне пісьменнага пешахода. Толькі ў комплексе яны змогуць забяспечыць бяспеку дзяцей на нашых дарогах.

     

    ВАЖНА!

    Правільныя (сертыфікаваныя) флікеры:

    Бачнасць - 400 метраў

    Пры хуткасці 90 км/ч флікер свяціцца 8 секунд

    Пры хуткасці 60 км/ч - 24 секунды

    Няправільны флікер:

    Прыкметны на адлегласці 80 метраў

    Пры 90 км/ч бачнасць 6 секунд

    Пры 60 км/ч - 3 секунды

    Каб купіць сапраўдны флікер, а не цацку-сувенір:

    1) пытайцеся ў прадаўцоў, ці есць сертыфікат на флікер;

    2) аддавайце перавагу беламу і лімоннаму колерам;

    3) форму выбірайце самую простую: палоска, круг.


       Як паведамляе прэс-служба, штодня за адсутнасць флікераў у Беларусі прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці 200-300 пешаходаў.

       Раней за неабазначэнне сябе ў цёмны час сутак святлоадбіўнымі элементамі пешаход атрымліваў папярэджанне або штраф да 0,5 базавай велічыні. З моманту ўступлення ў сілу паправак у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях за адсутнасць флікера пагражае штраф у памеры ад адной да трох базавых велічынь. Больш таго, калі школьніка заўважаць работнікі інспекцыі па справах непаўналетніх, то ён будзе пастаўлены на ўлік. З ім і яго бацькамі будзе на працягу паўгода праводзіцца работа па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў!


       У Дзяржаўтаінспекцыі лічаць, што там, дзе не працуе інстынкт самазахавання, можа спрацаваць страх страціць кроўна заробленыя. Аднак, калі за адсутнасць флікера вас могуць аштрафаваць, то за яго няправільнае нашэнне – максімум «пожурят». Святлоадбівальны элемент – гэта не абярэг, яго наяўнасць само па сабе не гарантуе бяспекі. Вадзіцель павінен убачыць флікер – тады ен заўважыць вас і паспее адрэагаваць у складанай сітуацыі. Дамагчыся максімальнага эфекту ад выкарыстання флікераў можна, калі прымацоўваць іх так, каб яны былі бачныя з усіх бакоў.

      Святлоадбівальную стужку можна завязаць на рукаве ці на штанах, а падвеску прышпіліць шпількай да адзення. Яна павінна вісець на вышыні калена з боку праезнай часткі.

    Картинки по запросу флікер

     

    Выбор языка

    РусскийБеларускiEnglish

    Новости министерства образования

    4/30/2024
    Поздравление Министра образования с праздником Труда – 1 мая
    Уважаемые коллеги! Дорогие друзья!
    От имени Министерства образования Республики Беларусь и от меня лично примите самые искренние поздравления
    с праздником Труда – 1 мая!

    Подробнее...

    4/30/2024
    Белорусско-узбекское сотрудничество в сфере образования – успешный вектор для устойчивого социально-экономического развития двух стран
    Гостеприимная столица Беларуси принимает первый Белорусско-Узбекский форум профессионального образования

    Подробнее...

    4/29/2024
    Робототехника – дорога в будущее
    Заключительный этап первого республиканского турнира по робототехнике завершился в минувшие выходные. Он собрал свыше 150 молодых людей со всей Беларуси в Центре олимпийского резерва в Жлобине. Самому младшему – всего восемь лет, старшему – 18

    Подробнее...

    4/26/2024
    Первый белорусско-узбекский форум профессионального образования – вектор на взаимодействие
    С 29 апреля по 1 мая в Минске состоится Первый белорусско-узбекский форум профессионального образования. Для участия в мероприятии в белорусскую столицу прибудет обширная делегация руководителей различного уровня системы образования Республики Узбекистан во главе с Министром высшего образования, науки и инноваций К.А. Шариповым

    Подробнее...

    Счетчик посещений

    Хостинг
    adm.edu.by
    Базовый шаблон v. 1.3
    Address:
    Phone:
    E-mail:krivoshin@lyahovichi.edu.by