Меню раздела
Горячие новости11.11.2024 "Не прожигай свою жизнь!"
подробнее...
05.11.2024 Каникулы с пользой
подробнее...
05.11.2024 План мероприятий в рамках республиканской информационно-образовательной акции «Беларусь – энергоэффективная страна»
подробнее...
05.11.2024 11 ноября - Международный День Энергосбережения
подробнее...
30.10.2024 Порядок приема в учреждения образования МВД Республики Беларусь
подробнее... |
Главная : Шосты школьны дзень : Суботняя фотасправаздачаСуботняя фотасправаздача
В субботу, 25 октября, учащиеся начальных классов встретились на игре «Что я знаю о профессиях». На протяжении всего времени учитель в игровой форме стремился привить уважение к людям разных профессий, развить такие качества, как трудолюбие, коллективизм, товарищеская взаимопомощь; воспитать чувство ответственности. Во время игры учились правилам общения в коллективе и культурного поведения в обществе; усвоили, что любовь и труд на благо Родины – дело чести каждого гражданина.
СУБОТА 21 ВЕРАСНЯ
СУБОТА 14 ВЕРАСНЯ
СУБОТА 6 КРАСАВІКА
СУБОТА 9 САКАВІКА
СУБОТА 2 САКАВІКА
СУБОТА 24 ЛЮТАГА
СУБОТА 20 СТУДЗЕНЯ
СУБОТА 13 СТУДЗЕНЯ
СУБОТА 16 СНЕЖНЯ
СУБОТА 9 СНЕЖНЯ
СУБОТА 2 СНЕЖНЯ
СУБОТА 25 ЛІСТАПАДА
СУБОТА 18 ЛІСТАПАДА
СУБОТА 11 ЛІСТАПАДА
СУБОТА 7 КАСТРЫЧНІКА
2022/2023 навучальны год
Чацвёрты суботні дзень верасня 2022 года –
дзень узаемадзеяння з сям’ёй
24 верасня ў рамках чацвёртага тэматычнага суботняга дня ў школе былі праведзены мерапрыемствы з удзелам законных прадстаўнікоў.
Свята “Прысвячэнне ў першакласнікі”, якое падрыхтавала для сваіх выхаванцаў класны кіраўнік 1 класа Зоя Іванаўна Зубік, запомніцца рабятам і іх бацькам надоўга. Конкурсы, віктарыны, загадкі не толькі ад свайго настаўніка, але і ад бабы Ягі, якая завітала на свята, захаплялі не толькі дзяцей, але і дарослых. Урачыстая клятва настроіла першакласнікаў на сур’ёзны лад, а бацькоў, якія таксама далі клятву, заставіла задумацца над выпрабаваннямі, якія іх чакаюць. Вучні першага класа разам са сваёй настаўніцай атрымалі з рук дырэктара сімвалічны “залаты ключ”, які адчыніць ім усе дзверы ў Краіне ведаў. Мерапрыемства суправаджалася музычнымі нумарамі, падрыхтаванымі настаўнікам музыкі Вольгай Міхайлаўнай Буцько. Песні спявалі самі першакласнікі, а бацькі і госці свята ім падпявалі. Свята ўдалося на славу!
Для вучняў 5-7 класаў класны кіраўнік Наталля Міхайлаўна Філіповіч падрыхтавала дзелавую гульню “Усё пачынаецца з сям’і”, падчас якой у рабят фарміраваліся ўяўленні аб сям’і і сямейных каштоўнасцях, аб значэнні сям’і ў жыцці кожнага чалавека, аб неабходнасці будаваць сваё жыццё на аснове духоўна-маральных каштоўнасцей. Падчас мерапрыемства вучні звярталіся па тэлефоне да сваіх бацькоў і задавалі ім пытанні, якія іх, рабят, найбольш за ўсё хвалююць. Атрымаўся дыстанцыйны дыялог.
Трэці суботні дзень верасня 2022 года –
дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі
17 верасня ў рамках трэцяга тэматычнага шостага школьнага дня ў школе былі праведзены наступныя мерапрыемствы:
гадзіна добрых спраў “Мы сябры прыроды” чакала вучняў пачатковых класаў. Разам з настаўнікам Святланай Міхайлаўнай Дзядзечка рабяты здзейснілі працоўны дэсант па ўборцы гульнёвых пляцовак, правялі аперацыю “Школьная клумба”.
для вучняў 8-11 класаў Людміла Канстанцінаўна Саўчык, класны кіраўнік 8 класа, правяла прафарыентацыйную гутарку з элементамі гульні “Ключ да поспеху”. Старшакласнікі распазнавалі прафесіі па прыкметам, давалі характарыстыкі вядомым прафесіям і набывалі веды пра новыя прафесіі. Мерапрыемства было цікавым і карысным для рабят.
Другі суботні дзень верасня 2022 года –
дзень прапаганды здаровага ладу жыцця
10 верасня ў рамках другога тэматычнага шостага школьнага дня ў школе былі праведзены наступныя мерапрыемствы:
З вучнямі 1-4 класаў настаўнік Навікевіч Т.С. правяла гульні на свежым паветры “Серпантын ідэй”. Дзеці с задавальненнем пагулялі ў “казакоў-разбоўнікаў”, у гульню “Два – трэці лішні”. Асабліва спадабаліся дзецям новыя гульні “Лабірынт” і “Хуткі поезд”. Было здорава!
Для вучняў 5-7 класаў класны кіраўнік 6 класа Тычкова Т.М. падрыхтавалагульню-падарожжа “Здаровыя, моцныя, вясёлыя”, падчас якой дзеці падарожнічалі па станцыях краіны “Здароўя” і на кожнай станцыі разгадвалі сакрэты здаровага ладу жыцця.
Класны кіраўнік 9 класа Турчанка С.У. прадэманстраваў вучням 8-11 класаў відэаролікі па тэме “Я і маё здароўе”. Затым дзеці абмеркавалі праблемы, паднятыя ва ўбачаных імі сюжэтах. Аказваецца, не так проста вырашаюцца пытанні, звязаныя са здароўем чалавека. Рабяты даведаліся пра розныя захворванні, якія выклікаюцца шкоднымі звычкамі падлеткаў.
Напрыканцы ўсе жадаючыя прынялі ўдзел у спартландыі, якую правёў з вучнямі настаўнік фізічнай культуры і здароўя Вітко І.І. Таксама былі падведзены вынікі тыдня спорту і здароўя, а найбольш актыўныя ўдзельнікі спартыўных мерапрыемстваў атрымалі салодкія прызы.
Такім чынам, усе выхаваўчыя мерапрыемствы суботняга дня 10 верасня садзейнічалі фармірванню ў дзяцей жадання весці здаровы лад жыцця, выхоўвалі ў вучняў пачуццё адказнасці за захаванасць і ўмацаванне свайго здароўя.
Першы суботні дзень верасня 2022 года – дзень грамадзянскага, патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання
Суботні дзень 3 верасня быў прысвечаны Дню беларускага пісьменства.
У рамках шостага школьнага дня былі праведзены наступныя мерапрыемствы:
Для 1-4 класаў — вусны часопіс “Дзяржаўныя сімвалы – гонар Рэспублікі Беларусь” (адказная Зубік З.І., класны кіраўнік 1 класа). Ведаць і любіць сваю Радзіму – гэта маральная неабходнасць, ведаць і паважаць дзяржаўныя сімвалы сваёй краіны – абавязак кожнага грамадзяніна. Вучні малодшых класаў яшчэ раз даказалі, што яны ведаюць і паважаюць дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь.
Для 5-7 класаў класны кіраўнік 5 класа Сімановіч І.І. правяла віктарыну “Ад кірыліцы да нашых дзён”, падчас якой вучні паказалі свае веды пра гісторыю беларускага пісьменства, узгадалі звесткі пра вядомых культурных дзеячаў Беларусі. Былі падведзены вынікі, і лепшыя знаўцы гісторыі беларускай культуры атрымалі ўзнагароды.
Вучніі 8-11 класаў разам з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Філіповіч Н.М. падчас дзелавой гульні “Свята беларускага пісьменства” здзейснілі падарожжа па гарадах Беларусі, дзе ў свій час святкаваўся Дзень беларускага пісьменства. Апошнім прыпынкам стаў горад Добруш.
2021/2022 навучальны год
09.04.2022, завочная экскурсія "Мая малая Радзіна", 1-4 класы, адказны Зубік З.І.
26.03.2022, віктарына "Калейдаскоп прафесій", 1-4 класы, адказны Зубік З.І.
19.03.2022, віктарына "Мір прафесій", 5-8 класы, адказны Соц В.А.
12.03.2022, вечарына "Вясновы букет", 8-11 класы, адказны Сокал В.А.
05.03.2022, гульнёвая праграма "Цяпло матулінай душы", 1-4 класы, адказны Зубік З.І.
19.02.2022, гульнёвая праграма, прысвечаная Дню абаронцы Айчыны, 5-8 класы, адказны Сокал В.А.
19.02.2022, творчая майстэрня "Падарунак для таты", 1-4 класы, адказны Зубік З.І.
22.01.2022, складанне рэбусаў на тэму "Навука", 9-11 класы, адказны Курыловіч А.М.
22.01.2022, круглы стол "Вялікія вучоныя і іх адкрыцці", 5-8 класы, адказны Саўчык Л.К.
15.01.2022, конкурсная праграма "Падарожжа ў мір навукі", 5-8 класы, адказны Сокал В.А.
15.01.2022, гульня-віктарына "Я - маленькі беларус!", 1-4 класы, адказны Соц В.А.
18.12.2021, спартыўная эстафета "Хто першы?", 1-4 класы, адказны Зубік З.І.
04.12.2021, адукацыйная экскурсія "Музей-сядзіба Міцкевічаў "Завоссе", 8-11 класы, адказны Курыловіч А.М.
04.12.2021, прэзентацыя "СНІД: міфы і рэальнасць", 5-8 класы, адказны Саўчык Л.К.
04.12.2021, віртуальнае падарожжа "Чароўная краіна здароўя", 1-4 класы, адказны Навікевіч Т.С.
27.11.2021, адукацыйная экскурсія "Комплекс былой сядзібы Бохвіцаў", 5-8 класы, адказныя Соц В.А., Сокал В.А.
27.11.2021, прэзентацыя "Правы і абавязкі вучняў", 1-4 класы, адказны Зубік З.І.
20.11.2021, віктарына "Ці ведаеце вы свае правы і абавязкі?", 9-11 класы, адказны Курыловіч А.М.
20.11.2021, завочная экскурсія "Галоўны закон Рэспублікі Беларусь - Канстытуцыя", 5-8 класы, адказны Соц В.А.
13.11.2021, адукацыйная экскурсія "ААТ " Ляхавіцкі льнозавод", 1-5 класы, адказныя Зубік З.І., Навікевіч Т.С.
16.10.2021, круглы стол "Мы - беларусы", 5-8 класы, адказны Саўчык Л.К.
02.10.2021, святочны канцэрт, прысвечаны Дню настаўніка "Прыміце нашы віншаванні", 1-11 класы, адказныя Буцько В.М., Соц В.А.
25.09.2021, круглы стол "Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь", 5-8 класы, адказны Сокал В.А.
18.09.2021, экскурсія ў музей "Баявой і працоўнай славы" сярэдняй школы № 2 г. Ляхавічы, 5-8 класы, адказныя Турчанка С.У., Соц В.А.
11.09.2021, круглы стол "Здаровы лад жыцця: за і супраць", 9-11 класы, адказны Філіповіч Н.М.
04.09.2021, гадзіна зносін "Па старонках любімых кніг", 5-8 класы, адказны Саўчык Л.К.
04.09.2021, круглы стол "Кніга твайго фармату", 9-11 класы, адказны Курыловіч А.М.
2020/2021 навучальны год
|
Выбор языка
Новости министерства образования
20.11.2024 В Минске обсудили вопросы инклюзивного образования Накануне прошел первый день Международного научно-практического форума «Инклюзивное образование: благоприятная среда для реализации потенциала каждого ребенка». Мероприятие объединило свыше 1300 специалистов из Беларуси, России, Казахстана, Кыргызстана, Узбекистана и Таджикистана Подробнее...
19.11.2024 "Семья как ценность". Как в школах Беларуси формируют ответственное отношение к институту брака Главный специалист управления социальной, воспитательной и идеологической работы главного управления воспитательной работы и молодежной политики Министерства образования Елена Войтехович рассказала, как реализуется одна из приоритетных педагогических задач - формирование готовности молодежи к вступлению в брак и созданию семьи Подробнее...
18.11.2024 Законопроект по вопросам образования одобрен Советом Республики На заседании второй сессии Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь восьмого созыва одобрен проект закона "Об изменении кодексов по вопросам образования" Подробнее...
16.11.2024 Внимание всем поклонникам волейбола! В Беларуси предлагают принять участие в республиканском конкурсе «Супер либеро» Проект по поддержке спорта и здорового образа жизни запустили на этой неделе. Его инициатором выступает Президентский спортивный клуб. Конкурс направлен на приобщение как можно большего числа детей, молодёжи, трудоспособных, а также пожилых граждан к регулярным занятиям физкультурой и спортом, активному отдыху Подробнее...
Счетчик посещений
|