Меню раздела
Горячие новости11.11.2024 "Не прожигай свою жизнь!"
подробнее...
05.11.2024 Каникулы с пользой
подробнее...
05.11.2024 План мероприятий в рамках республиканской информационно-образовательной акции «Беларусь – энергоэффективная страна»
подробнее...
05.11.2024 11 ноября - Международный День Энергосбережения
подробнее...
30.10.2024 Порядок приема в учреждения образования МВД Республики Беларусь
подробнее... |
Главная : БЯСПЕКА : Аб флікерахАб флікерах
Наступіла пара, калі з кожным днём цемны час сутак павялічваецца, рана цямнее і позна світае. Не за гарамі той час, калі дзеці будуць ісці ў школу, а на двары цёмна, як ноччу. Школьнік у цемры становіцца зусім незаўважным. Вельмі добра, калі бацькі могуць суправаджаць сваё дзіця да школьнага ганка. Але не ўсім так пашанцавала! Што ж рабіць у такой сітуацыі, чым і як засцерагчы сваё дзіця, пакуль яно дойдзе да школы? Ды і не толькі да школы! Падлеткі любяць прагуляцца ўвечары па вуліцы, камусьці трэба вяртацца з гурткоў, секцый, ад рэпетытараў. Яны рызыкуюць трапіць пад машыну не менш!
Выхад ёсць! І ён знаемы: ФЛІКЕР!
Флікер (святлоадбівальнік) на вопратцы - на сённяшні дзень рэальны спосаб зберагчы дзіця ад траўмы на неасветленай дарозе. Прынцып дзеяння яго заснаваны на тым, што святло, трапляючы на рабрыстую паверхню з адмысловага пластыка, канцэнтруецца і адлюстроўваецца ў выглядзе вузкага пучка. Калі фары аўтамабіля "выхопліваюць" хай нават маленькі святлоадбівальнік, вадзіцель здалёк бачыць яркую светлавую кропку. Таму шансы, што пешаход, або веласіпедыст будуць заўважаны, павялічваюцца ў шмат разоў. Напрыклад, калі ў машыны ўключана блізкае святло, то звычайнага пешахода вадзіцель ўбачыць з адлегласці 25-40 метраў. А выкарыстанне флікера павялічвае гэтую лічбу да 130-240 метраў! Маленькая падвеска на шнурку ці значок на шпільцы замацоўваюцца на вопратцы, налепкі - на ровары, самакаце, заплечніку, сумцы. На першы погляд флікер (такую назву прыдумалі расійскія вытворцы святловяртальнікаў - кампанія "Сучасныя сістэмы і сеткі-XXI стагоддзе") выглядае як цацка. Але яго выкарыстанне, па меркаванні экспертаў па бяспецы дарожнага руху, знізіць дзіцячы траўматызм на дарозе ў шэсць з паловай разоў! У скандынаўскіх краінах (дзе, як і ў нас, зімой позна світае і рана цямнее) не толькі дзеці, але і дарослыя абавязаны насіць на вопратцы святловяртальнікі ў цёмны час сутак, прычым усюды, у тым ліку і на асветленых вуліцах. Фіны, напрыклад, высветлілі, што палова ўсіх траўмаў на дарозе адбываецца ў цемры або ў прыцемках, таму святловяртальнікі трэба насіць і пры пераходзе вуліцы, і пры руху па дарозе. Чым больш флікераў, тым лепш. У межах горада ДАІ рэкамендуе пешаходам абазначыць сябе святлоадбіўнымі элементамі на левай і правай руках, падвесіць па адным флікеры на рамень і ззаду на заплечнік. Такім чынам, самы аптымальны варыянт, калі на пешаходзе знаходзіцца 4 флікеры. Вытворцы адзення, асабліва, дзіцячага, пачалі актыўна выкарыстоўваць нашыўкі з святлоадбівальнымі тканінамі. На жаль, святловяртальнікі нашыты далёка не на ўсіх вырабах, а, акрамя таго, для патанення ў вытворчасці адзення ўжываюць святлоадбівальны матэрыял сашклошарыкамі, эфектыўнасць якога ніжэй. Напрыклад, у дождж гэтыя палоскі на куртцы або штанах перастаюць быць прыкметнымі, ды і адлегласць, на якім яны "працуюць", менш, чым у флікераў. Якія флікеры самыя лепшыя? Купляйце флікеры толькі белага або лімоннага колеру. Менавіта яны маюць найбольш аптымальнае святло-вяртанне для таго, каб пешаход быў прыкметны ў цемны час сутак. Дарэчы, аранжавыя зайчыкі, зяленыя вавёрачкі, вогненна-чырвоныя сэрцы складана назваць флікерамі. Хутчэй за ўсе - гэта яркія сувеніры, якія так любяць маленькія дзеці і жанчыны, чые жаночыя сумачкі пастаянна ўпрыгожваюць падобныя цацкі. Але спадзявацца толькі на флікеры таксама не варта. Гэта ўсяго адзін са спосабаў пасіўнай абароны пешаходаў. Неабходна памятаць і аб іншых метадах рашэння праблемы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму - пра выхаванне пісьменнага пешахода. Толькі ў комплексе яны змогуць забяспечыць бяспеку дзяцей на нашых дарогах.
ВАЖНА! Правільныя (сертыфікаваныя) флікеры: Бачнасць - 400 метраў Пры хуткасці 90 км/ч флікер свяціцца 8 секунд Пры хуткасці 60 км/ч - 24 секунды Няправільны флікер: Прыкметны на адлегласці 80 метраў Пры 90 км/ч бачнасць 6 секунд Пры 60 км/ч - 3 секунды Каб купіць сапраўдны флікер, а не цацку-сувенір: 1) пытайцеся ў прадаўцоў, ці есць сертыфікат на флікер; 2) аддавайце перавагу беламу і лімоннаму колерам; 3) форму выбірайце самую простую: палоска, круг.
Як паведамляе прэс-служба, штодня за адсутнасць флікераў у Беларусі прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці 200-300 пешаходаў. Раней за неабазначэнне сябе ў цёмны час сутак святлоадбіўнымі элементамі пешаход атрымліваў папярэджанне або штраф да 0,5 базавай велічыні. З моманту ўступлення ў сілу паправак у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях за адсутнасць флікера пагражае штраф у памеры ад адной да трох базавых велічынь. Больш таго, калі школьніка заўважаць работнікі інспекцыі па справах непаўналетніх, то ён будзе пастаўлены на ўлік. З ім і яго бацькамі будзе на працягу паўгода праводзіцца работа па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў! У Дзяржаўтаінспекцыі лічаць, што там, дзе не працуе інстынкт самазахавання, можа спрацаваць страх страціць кроўна заробленыя. Аднак, калі за адсутнасць флікера вас могуць аштрафаваць, то за яго няправільнае нашэнне – максімум «пожурят». Святлоадбівальны элемент – гэта не абярэг, яго наяўнасць само па сабе не гарантуе бяспекі. Вадзіцель павінен убачыць флікер – тады ен заўважыць вас і паспее адрэагаваць у складанай сітуацыі. Дамагчыся максімальнага эфекту ад выкарыстання флікераў можна, калі прымацоўваць іх так, каб яны былі бачныя з усіх бакоў. Святлоадбівальную стужку можна завязаць на рукаве ці на штанах, а падвеску прышпіліць шпількай да адзення. Яна павінна вісець на вышыні калена з боку праезнай часткі.
|
Выбор языка
Новости министерства образования
20.11.2024 В Минске обсудили вопросы инклюзивного образования Накануне прошел первый день Международного научно-практического форума «Инклюзивное образование: благоприятная среда для реализации потенциала каждого ребенка». Мероприятие объединило свыше 1300 специалистов из Беларуси, России, Казахстана, Кыргызстана, Узбекистана и Таджикистана Подробнее...
19.11.2024 "Семья как ценность". Как в школах Беларуси формируют ответственное отношение к институту брака Главный специалист управления социальной, воспитательной и идеологической работы главного управления воспитательной работы и молодежной политики Министерства образования Елена Войтехович рассказала, как реализуется одна из приоритетных педагогических задач - формирование готовности молодежи к вступлению в брак и созданию семьи Подробнее...
18.11.2024 Законопроект по вопросам образования одобрен Советом Республики На заседании второй сессии Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь восьмого созыва одобрен проект закона "Об изменении кодексов по вопросам образования" Подробнее...
16.11.2024 Внимание всем поклонникам волейбола! В Беларуси предлагают принять участие в республиканском конкурсе «Супер либеро» Проект по поддержке спорта и здорового образа жизни запустили на этой неделе. Его инициатором выступает Президентский спортивный клуб. Конкурс направлен на приобщение как можно большего числа детей, молодёжи, трудоспособных, а также пожилых граждан к регулярным занятиям физкультурой и спортом, активному отдыху Подробнее...
Счетчик посещений
|