Меню раздела

    Горячие новости

    17.04.2024
    Концерт патриотической песни "Дни войны"

    подробнее...

    16.04.2024
    Экскурсия на 61-ю авиационную базу в/ч 84504

    подробнее...

    12.04.2024
    Единый урок, посвященный Международному дню полета человека в космос.

    подробнее...

    11.04.2024
    Урок памяти «Ты хочешь мира? Помни о войне!»

    подробнее...

    08.04.2024
    Благоустройство школьной территории и памятных мест

    подробнее...

    Главная : МУЗЕЙ : Характарыстыка гісторыка-краязнаўчага музея

    Характарыстыка гісторыка-краязнаўчага музея

    Дзяржаўнай установы адукацыі “Крывошынская сярэдняя школа імя Г.С. Здановіча” Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці

     

    Музей Дзяржаўнай установы адукацыі “Крывошынская сярэдняя школа імя Г.С. Здановіча” Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці адкрыўся ў 1965 годзе. Яго першым кіраўніком быў Леанід Вікенцьевіч Чаранкевіч, настаўнік гісторыі і краязнаўства. За годы сваёй працы Леанід Вікенцьевіч унёс вялікі ўклад у развіццё музея: вёў актыўную пошукавую дзейнасць, ствараў новыя экспазіцыі, распрацоўваў экскурсіі. З 2002 года кіраваць музеем стаў настаўнік гісторыі Погас Уладзімір Уладзіміравіч, які працягнуў работу па ўладкаванні і развіцці музея. У перыяд з 2008 па 2010 год кіраўніком музея была Кендыш Вольга Дзмітрыеўна, якая са сваім падапечнымі распрацавала віртуальны музей. З 2011 гэту пасаду займаў настаўнік гісторыі Сініца Андрэй Мікалаевіч, а з 2017 года кіраўнікамі сталі настаўнік гісторыі Гачко Кацярына Эдуардаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Філповіч Наталля Міхайлаўна.

    Музей мае тры пакоі ў будынку школы, якія размешчаны на другім паверсе ў асобным памяшканні і два пакоі ў асобным будынку. Экспазіцыйная плошча – 64 кв.м. і 40 кв.м, плошча фондасховішча – 9 кв.м. Асвятленне электрычнае, 6 вокнаў завешаны жалюзі.

    Музей змяшчае 2 экспазіцыі. Гісторыка-краязнаўчая экспазіцыя прадстаўлена 3 раздзеламі, кожны з якіх мае свае падраздзелы.

    1. Першы раздзел “Барацьба беларускага народа за свабоду”

    1.1. Рэвалюцыйны рух пасля рэформы 1861 года

    1.2. Кастусь Каліноўскі і яго сябры

    1.3. Паўстанне 1863-1864 гг.

    1.4. Рэвалюцыя 1905-1907 гг.

    1.5. Першая сусветная вайна

    1.6. Кастрычніцкая рэвалюцыі і ўстанаўленне савецкай улады ў нашым краі.

    1.7. Грамадзянская вайна

    1.8. Наш край пад уладай Польшчы.

    2. Другі раздзел “Баявая слава”

    2.1. 55-я стралковая дывізія імя К.Я. Варашылава

    2.2. Герой Савецкага Саюза – наш зямляк Г.С. Здановіч

    2.3. “Ён пачынаў у Першай коннай Арміі”

    2.4. У суровым небе франтавым

    2.5. Ляхавіцкі падпольны райком партыі

    2.6. Ляхавіцкі падпольны райком камсамола

    2.7. Партызанскае злучэнне Чорнага

    2.8. Партызанскія брыгады № 19 і № 20

    2.9. Партызанскі атрад імя А.В. Суворава

    2.10. Партызанскі атрад “Сокалы”

    3. Трэці раздзел “Працоўная слава і гонар беларускага народа”

    3.1. 48 гвардзейская Крыварожская Чырвонасцяжная ордэнаў Суворава і Кутузава стралковая дывізія. Вызваленне Крывошына.

    3.2. “Яны абаранялі Радзіму”

    3.3. 178 асобны артылерыйскі дывізіён

    3.4. Крывошын раней і цяпер

    3.5. Гісторыя нашай школы

    3.6. Свянтэцкі Сяргей Рычардавіч.

    Літаратурна-этнаграфічная экспазіцыя складаецца з наступных раздзелаў:

    1. Ян Чачот – наш зямляк;
    2. Францыск Скарына;
    3. Кастусь Каліноўскі – публіцыст, кіраўнік паўстання;
    4. Паэтычная Берасцейшчына;
    5. Мясцовыя промыслы – ткацтва;
    6. Ганчарныя вырабы.

             Фонд музея – сукупнасць музейных прадметаў і навукова-дапаможных матэрыялаў, неабходных для вывучэння і экспанавання. Фонды музея з'яўляюцца вынікам яго пошукавай і даследчай дзейнасці. На аснове фонду музея ствараюцца экспазіцыі і выставы.

             Фонд музея складаецца з двух частак. Колькасць экспанатаў гісторыка-краязнаўчай экспазіцыі – 1074, літаратурна-этнаграфічнай – 292. З ваеннай гісторыяй звязана 45% матэрыялу музея. Найбольш каштоўныя экспанаты: дзяржаўныя крэдытныя білеты (1909 г.), асабістая форма генерал-маёра Г.С. Здановіча, каменныя сякеры-кліны 2-га тыс. да н.э., асабістыя рэчы партызан перыяду Вялікай Айчыннай вайны, кросны, калаўротак, палатняная мужчынская сарочка, дзяружка саматканая.

             У музеі знаходзіцца інвентарная кніга, у якой вядзецца ўлік экспанатаў асноўнага фонду. Заведзены журнал для ўліку экспанатаў дапаможнага фонду. Электронны каталог уліку экспанатаў у стадыі распрацоўкі. Экспанаты трапляюць у музей рознымі шляхамі: адны былі знойдзеныя навуковай экспедыцыяй, у якой удзельнічалі навучэнцы нашай школы, іншыя – прынесены на захаванне, падораны мясцовым насельніцтвам або ўдзельнікамі гістарычных падзей. Фондасховішча для экспанатаў размешчана на першым паверсе школы.

    У практыку асветніцкай дзейнасці музея ўвайшлі розныя формы працы, якія дапамагаюць выхоўваць грамадзянскасць і патрыятызм. Гэта тэматычныя інфармацыйныя і класныя гадзіны ("Герой Савецкага Саюза – Г.С. Здановіч, "Героі Савецкага Саюза – нашы землякі" і іншыя), урокі з выкарыстаннем музейных матэрыялаў (прылады працы бронзавага стагоддзя выкарыстоўваюцца на ўроках гісторыі Беларусі ў 6 класе; матэрыял па гісторыі ВАВ выкарыстоўваецца на ўроках сусветнай гісторыі, гісторыі Беларусі ў 10 класе і ў пазакласнай дзейнасці; нумізматычная калекцыя выкарыстоўваецца на ўроках грамадазнаўства ў 10 класе на тэму "Грошы"), сустрэчы з цікавымі людзьмі (мерапрыемства па прафарыентацыі). Праводзяцца выставы творчасці навучэнцаў “А мы з табой вайны не ведалі”, “Мая родная вёска”.

             Акрамя традыцыйных, арганізоўваюцца і праводзяцца наступныя мерапрыемствы:

    - сустрэчы з ветэранамі вайны і працы, ветэранамі-настаўнікамі, выпускнікамі школы;

    - правядзенне ўрокаў у школьным музеі;

    - арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў: Дзень невядомага салдата, лінейка «Раўненне на герояў», акцыя «Памятаем! Ганарымся!», «Нашчадкі Перамогі»;

    - афармленне выстаў: «Старонкі гісторыі ВАВ», «Абаронцы Айчыны»,

    «Летапіс маёй школы»;

    - інтэрактыўныя музейныя заняткі.

             На базе школьнага музея праводзяцца раённыя метадычныя аб'яднанні настаўнікаў гісторыі, намеснікаў дырэктароў па выхаваўчай рабоце. Арганізуецца правядзенне заняткаў у рамках праекту «Школа Актыўнага Грамадзяніна».

    Такім чынам, музей валодае вялікім культурна-асветніцкім і выхаваўчым патэнцыялам. Яму належыць асаблівае месца ў выхаванні патрыятычных пачуццяў у навучэнцаў. Масавы ўдзел навучэнцаў у мерапрыемствах спрыяе фарміраванню актыўнасці, пачуцця адказнасці і абавязацельстваў, актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

    З 2011 года працуе старонка музея на сайце школы. Матэрыялы пастаянна абнаўляюцца. Сайт дазваляе ў вольным доступе прадастаўляць педагогам неабходны для ўрокаў матэрыял. Асветніцкая праца музея, дзякуючы сайту, выведзена на больш высокі ўзровень.

    Выніковасць удзелу ў конкурсах: Рэспубліканскі турыстычны конкурс “Пазнай Беларусь”, Рэспубліканская героіка-патрыятычная акцыя “Вялікай Перамозе – 75!” намінацыя “Сваіх герояў не забудзем імёны” (2018 г., дыплом ІІІ ступені на раённым этапе),  конкурс музеяў баявой славы “Іх подзвіг мы ў сэрцы зберагаем” (2019 г., дыплом ІІІ ступені Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама), лаурэты рэспубліканскага конкурса музеяў устаноў адукацыі “У славу агульнай перамогі” намінацыі “Віртуальная экскурсія па экспазіцыі музея ўстановы адукацыі”, “Інавацыйныя формы арганізацыі навукова-даследчай дзейнасці навучэнцаў” (2019 г.), конкурс эссе “Яго іменем названы”.

    У 2018/2019, 2019/2020 н. г. на базе музея былі арганізаваны аб’яднанні па інтарэсах “Музеязнаўства” (кіраўнік Філіповіч Н.М.), “Юныя экскурсаводы” (кіраўнік Гачко К.Э.). У 2020/2021 навучальным годзе аб’яднанні па інтарэсах краязнаўча-патрыятычнай накіраванасці не арганізаваны.

    СМІ аб дзейнасці музея: “Две войны в одной судьбе” (газета “Заря” от 25.04.2020), “Мы не ведалі вайны, але яе герояў не забудзем” (газета “Ляхавіцкі веснік” ад 20.06.2020), “Артэфакты без тэрміну даўнасці” (газета “Ляхавіцкі веснік” ад 01.07.2020), “Час і традыцыі” ( газета “Ляхавіцкі веснік” ад 22.02.2020).

     

     

     

    Выбор языка

    РусскийБеларускiEnglish

    Новости министерства образования

    24.04.2024
    Устойчивый фундамент для развития личности
    Сегодня в Минске проходит важное для всей страны значимое событие – седьмое Всебелорусское народное собрание. Делегаты со всей Беларуси будут принимать глобальные решения для нашего государства, которые положительно повлияют на дальнейшую судьбу страны, благополучие и благосостояние нашего народа

    Подробнее...

    23.04.2024
    В Министерстве образования Беларуси подвели итоги регистрации на централизованное тестирование-2024
    В этом году для участия в ЦТ зарегистрировались 54,9 тысяч абитуриентов. Напомним, этот процесс проходил с 9 по 22 апреля на базе 40 учреждений высшего и среднего специального образования

    Подробнее...

    22.04.2024
    В Беларуси растет число участников республиканской благотворительной акции «Сад надежды»
    С приходом весны в нашей стране набирает популярность республиканская благотворительная акция «Сад надежды». По традиции в это время юные белорусы вместе с педагогами занимаются стрижкой растений, прополкой садов и цветников, посадкой аллей, уборкой территорий дендрариев. Словом, всем тем, что позволит нам дышать легко

    Подробнее...

    20.04.2024
    В Беларуси состоялся республиканский субботник
    По традиции в общенациональном марафоне чистоты и порядка принимают участие представители Министерства образования вместе с молодежными организациями. Для профильного ведомства это регулярная практика. Посильная помощь для учреждений образования никогда не бывает лишней.  

    Подробнее...

    Счетчик посещений

    Хостинг
    adm.edu.by
    Базовый шаблон v. 1.3
    Адрес: Ляховичский район, д. Кривошин, ул. Здановича 16
    Телефон:80163351338
    Электронная почта:krivoshin@lyahovichi.edu.by